Не бываць таму ніколі,
Каб мяне хто пакахаў.
Пачуцця таго даволі,
Мне даволі, каб ты знаў.
Каб ты ведаў, што ніколі
Я каханай не была,
Зразумеў бы, што даволі
Мар нязбыўнага цяпла.
Пэўна, ты ўжо здагадаўся,
Чаму так я гавару.
Ты, канешне, ужо здаўся,
Як і трэба, у пару.
Ты б далей расчараваўся
(хібаў шмат, насамрэч, е),
І, канешне б, не застаўся,
Што балюча для мяне.
Лепш ужо так - пераканаю,
Я сябе, што не люблю.
Хай лепш сумнай я бываю,
Чым жар-птушку я злаўлю.
Бо, злавіўшы, патрымаю
Ды на волю адпушчу,
Я сябе пераканаю,
Што кахання не хачу.
Хоць і горка, і балюча -
Пераконваю сябе.
Толькі сум слязой гаючай
Нагадае гэта мне.
Отредактировано: 23.08.2021